15 сутак арышту Міколу Шараху. Лідар СПБ убачыў свой вырак яшчэ да пачатку працэсу

Автор:
Опубликовано:
15
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


У судзе Полацку і Полацкага раёну да 15-ці сутак арышту асудзілі старшыню Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Шараха. Суддзя Раіса Штуро разбірала дзве адміністрацыйныя справы, распачатыя за незаконнае пікетаванне – за жоўта-блакітны сцяг на аватарцы ў Фэйсбуку ( арт. 24.23.КаАП) і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў праз старонку ВКонтакте (арт.19.11 КаАП). Перад пачаткам пасяджэння Мікалай Шарах заявіў пра неабходнасць пазнаёміцца з матэрыяламі справаў, і ў дакументах ўбачыў дзве ўжо гатовыя судовыя пастановы – два разы па 15 сутак. Аднак падчас працэсу ўсё пайшло не так, як было запланавана.

Мікола Шарах адразу заявіў, што лічыць суд не аб’ектыўным – раз пастановы ўжо напісаныя. Але суддзю Раісу Штуро гэта не збянтэжыла: яна вырашыла працягваць працэс.

Разбор справы пра распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў адразу зайшоў у тупік: Мікалай Шарах не мае старонкі «ВКонтакте», таму абвінавачванні ў распаўсюдзе чагосьці праз гэтую сацыяльную сетку лічыць беспадстаўнымі. Больш за тое: 5 месяцаў таму ён звяртаўся ў міліцыю з заявай пра тое, што нехта ад ягонага імя стварыў старонку пад ягоным імем і з ягоным фотаздымкам. Міліцыя не знайшла «аўтара» фэйку, але нават на гэтай старонцы апошняя актыўнасць датуецца мінулым годам. Пасля абвешчанага перапынку, які працягваўся больш за гадзіну, суддзя Раіса Штуро пастанавіла вярнуць справу на дапрацоўку ў міліцыю.

Што да «пікетавання» шляхам размяшчэння жоўта-блакітнага сцяжка на аватарцы ў Фэйсбуку, то Мікалай Шарах заявіў, што зараз на ягонай старонцы прысутнічае звычайны фотаздымак без аніякіх аздабленняў. Але 24-га лютага ён сапраўды размясціў на аватарцы сцяг на знак салідарнасці з Украінай. З таго моманту прайшло больш за два месяцы, але суддзя прызнала прафсаюзнага лідара вінаватым, бо здымак са сцягам на аватарцы застаўся ў ягоным фотаальбоме. Гэта было кваліфікавана як несанкцыянаванае пікетаванне, і суддзя вынесла пастанову пра арышт на 15 сутак.

Фактычна Мікалай Шарах знаходзіцца за кратамі з учорашняга дня: яго затрымалі ўвечары 14 ліпеня на вакзале ў Полацку. А 17-й гадзіне, едучы з Менску маршруткай, ён быў на сувязі, а ўжо каля 19-й гадзіны жонцы патэлефанаваў невядомы, як назваўся «праваахоўнікам», і паведаміў, што яе муж застаецца на ноч пад вартай. У Менску Мікалай быў сведкам у Вярхоўным судзе на працэсе па ліквідацыі незалежнага прафсаюзу СПБ. Прычым яму не дазволілі прысутнічаць да канца працэсу, заявіўшы, што судовае рашэнне будзе даслана поштай на адрас СПБ.

vitebskspring.org

У Полацку міліцыя затрымала прафсаюзнага лідэра Мікалая Шараха

Метки: , ,
Комментарии: