19-гадовага жыхара Докшыц асудзілі за надпіс “3%”
Паводле Докшыцкай “раёнкі”, у жніўні гэтага года мясцовы хлопец “наўмысна пашкодзіў кавалак сцяны крамы “Удобный”, зрабіўшы надпіс васковай крэйдай. За гэта, паводле крымінальнага артыкула 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці), жыхара Докшыцаў асудзілі да пазбаўлення волі на паўтара гады.
Газета не называе прозвішча асуджанага, але пра гэты выпадак у райцэнтры ведаюць і шмат абмяркоўваюць. Паводле тамтэйшага краязнаўцы Канстанціна Шыталя, асуджанага хлопца завуць Аляксандр Сініца. Распавядаюць таксама, што ў апошні час ён актыўна займаўся крытыкай докшыцкіх аб’ектаў гандлю – за продаж пратэрмінаваных прадуктаў і кепскія санітарныя ўмовы.
У Магілёве ідзе суд над палітзняволенай віцяблянкай Таццянай Карповіч
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!