20-гадовага студэнта Леаніда Шамава асудзілі за «навучанне масавым беспарадкам»
Жыхара Наваполацку, студэнта ПДУ асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Віталь Лапко, суддзя Наваполацкага гарадскога суду, прызнаў хлопца вінаватым паводле ч. 3 арт. 293 КК («Навучанне або іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадкаў»). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, каб пазбегнуць распаўсюду звестак пра метады грамадскага супраціву.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Леанід Шамаў 10 і 11 жніўня 2020 году праз мясцовыя тэлеграм-чаты нібыта распаўсюджваў інфармацыю пра методыку супрацьстаяння міліцэйскаму гвалту падчас вулічных акцыяў і разнастайныя формы грамадскага рэагавання на ўціск і парушэнне правоў асобы.
Следчыя вырашылі, што размяшчэнне такіх матэрыялаў мела на мэце непасрэднае азнаямленне з імі жыхароў Наваполацку і найбліжэйшых населеных пунктаў. І адзначалі, што ў першыя дні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году менавіта ў Наваполацку праходзілі найбольш масавыя пратэставыя выступы і фіксаваліся шматлікія сутыкненні мясцовых жыхароў з міліцыяй.
Шэсці нязгодных з афіцыйнымі вынікамі выбараў працягваліся ў Наваполацку яшчэ некалькі месяцаў. Міліцыя шукала ўдзельнікаў, ідэнтыфікуючы іх па фотаздымках, і да канца 2020 году дзясяткі гараджанаў былі асуджаны па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах.
Большасць такіх судовых спраў разбіраў суддзя Віталь Лапко.
Ксяндза Аляксандра Барана з Лынтупаў датэрмінова выпусцілі з-пад арышту
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!