20-гадовага жыхара Расон асуджанага за масавыя беспарадкі ўлады ўнеслі ў спіс тэрарыстаў

Автор:
Опубликовано:
16
Октябрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Улады, 4 кастрычніка, асуджанага да 1 года і 2 месяцаў гадам калоніі былога студэнта БНТУ Паўла Нявыгласа, які ў 2020-м апублікаваў звесткі, як вырабляць «кактэйль Молатава», унеслі ў спіс тэрарыстаў. Гэта 22-гі жыхар Віцебскай вобласці, якога ўлады зацвердзілі датычным да тэрарыстычнай дзейнасці.

Паўла Нявыгласа, які ў жніўні 2020-га толькі скончыў школу, асудзілі да 14 месяцаў калоніі. Суд над ім распачаўся толькі сёлета ў ліпені. За гэты час хлопец паспеў стаць студэнтам БНТУ (факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі).

Суддзя Расонскага райсуду Алена Елавая прызнала хлопца вінаватым паводле арт. 293 ч. 3 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) за тое, што ў жніўні 2020-га ён апублікаваў ў Telegram звесткі пра тое, як вырабіць «кактэйль Молатава».

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 12 верасня малады чалавек спрабаваў абскардзіць прысуд у Віцебскім абласным судзе. Але апеляцыйны разгляд стравы не змяніў меру пакарання, якую прызначыў Паўлу суд першай інстанцыі.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/pryznachany-sud-nad-palitznyavolenaj-svyatlanaj-lupach/

Комментарии: