4 гады калоніі прысудзілі палітвязню Мікіту Паляонку

Автор:
Опубликовано:
15
Август
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


28-гадовага жыхара Віцебску абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Судовы працэс над ім праходзіў у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Аднак вядома, што напярэдадні прадстаўнік пракуратуры прасіў пакараць Мікіту Паляонка чатырма з паловай гадамі пазбаўлення волі.

Суддзя Віцебскага абласнога суду Яўген Буруноў пастанавіў, што Паляонка варта пакараць 4-ма гадамі знаходжання ў калоніі — па сукупнасці пакаранняў паводле чатырох артыкулаў:

па ч. 1 арт. 130 КК — тры гады калоніі; па арт. 368 КК — паўтара года калоніі; па арт. 369 КК — два гады «хіміі»; па ч. 3 арт. 361-1 КК — тры гады калоніі.

На момант вынясення прысуду Мікіта Паляноак ужо 7 месяцаў знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА – яго затрымалі 16 студзеня гэтага году.  Паводле версіі абвінавачвання, з сакавіка 2021 году па студзень 2022 году 28-гадовы жыхар Віцебску, «з’яўляючыся актыўным падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, заклікаў  да гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў, абражаў міліцыянта і прэзідэнта». СК не называе, удзел у якім канкрэтна «экстрэмісцкім фарміраванні» ставіцца ў віну палітвязню. Але з прэс-паведамлення  вынікае, што гаворка ідзе пра падпіску на нейкі Telegram-канал. Вядома, што пад увагу сілавікоў жыхар Віцебску трапіў яшчэ ў 2020-м годзе: ён быў асуджаны па адміністрацыйнай справе – “за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.

vitebskspring.org

Палітвязню з Віцебска запрасілі 4,5 гады калоніі за актыўнасць у інтэрнэце

Метки: , ,
Комментарии: