45-гадовага прадпрымальніка судзяць за абразу Сяргея Сташэўскага, які прымушаў падрабляць пратаколы

Автор:
Опубликовано:
26
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


25 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў разглядаць справу, заведзеную на 45-гадовага прадпрымальніка Алега Дзмітрачэнку. Паводле арт. 369 КК мужчыну абвінавачваюць у абразе былога старшыні адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску Сяргея Сташэўскага пры выкананні ім службовых абавязкаў. Пацярпелы Сташэўскі ў сувязі са службовымі акалічнасцямі на судовае паседжанне не з’явіўся. Суд прыняў рашэнне разглядаць справу без яго.

Справу разглядае Міхаіл Юрчанка.

У ходзе папярэдняга следства было высветлена, што 12 жніўня 2020 году Алег Дзмітрачэнка, выкарыстаўшы свой мабільны тэлефон, са свайго ўліковага запісу «ВКонтакте», пад публікацыяй «Чыноўнік Сяргей Сташэўскі прымусіў чальцоў камісіі падрабіць пратакол» у суполцы «Гэта Віцебск, дзетка» пакінуў допіс абразлівага зместу. Напісаў нібыта ў дачыненні чыноўніка фразу «Адзін з мр…яў».

Цягам некалькі дзён пост сабраў больш за тысячу лайкаў і 116 рэпостаў. Пад допісам абвінавачанага было пастаўлена каля 20 лайкаў. У судзе было агучана сем прозвішчаў з шэрагу асобаў, якія пакінулі каментары абразлівага зместу пад публікацыяй. Некаторыя з іх за абразу былога старшыні адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Сяргея Сташэўскага ўжо асуджаныя.

Падчас папярэдняга следства Дзмітрачэнка віны не прызнаваў. Спачатку наагул адмаўляў факт учынення ім злачынства, мяркуючы, што ягоная старонка «ВКонтакте» была ўзламаная. Потым спаслаўся на тое, што перад ягоным каментаром ужо былі каментары з негатыўнай ацэнкай учынку Сташэўскага і ягоны допіс тычыцца не чыноўніка, а менавіта аднаго з каментатараў.

Аднак на судзе Дзмітрачэнка змяніў пазіцыю: цалкам прызнаў віну і заявіў, што раскайваецца ва ўчыненым, а абразлівы допіс зрабіў пад уплывам эмоцыяў. Таксама выказаў гатоўнасць прынесці пацярпеламу публічныя прабачэнні.

Сяргей Сташэўскі таксама змяніў сваю першапачатковую пазіцыю, і ў пісьмовай заяве ўказаў, што не настойвае на прыцягненні Дзмітрачэнкі да крымінальнай адказнасці.

У судзе былі агучаныя матэрыялы двух тамоў справы разам з паказаннямі пацярпелага. Удзельнікі працэсу пагадзіліся з тым, што ў сувязі ў прызнаннем Дзмітрачэнкам сваёй віны ў поўным аб’ёме патрэба ў апытанні выкліканых раней сведкаў адпала. Але пасля перапынку ўсё ж была апытаная ўчастковая міліцыянтка, якая першая выклікала да сябе абвінавачанага для правядзення працэсуальных дзеянняў. Дзмітрачэнка цалкам пагадзіўся з усімі паказаннямі, якія ўчастковая агучыла на судзе.

Са згоды бакоў судовыя спрэчкі вырашана перанесці на 26 лістапада. Судовае паседжанне прызначана на 10.00, піша vitebskspring.org.

Бывший глава Октябрьского района Витебска Сергей Сташевский теперь работает в Белгидромете

Метки: , , ,
Комментарии: