6 ліпеня палітвязнямі прызналі аршанца Аляксандра Вольскага і віцябляніна Віктара Ўласенку

Автор:
Опубликовано:
7
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Аляксандр Вольскі асуджаны за допіс «ВКонтакте» паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці) да 3-х гадоў «хіміі». Віктар Уласенка асуджаны да 4-х гадоў калоніі агульнага рэжыму адразу па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады.

Паводле праваабаронцаў, Аляксандра Вольскага асудзілі за каментар, змест якога не разгалошваецца, «напісаны з прычыны інфармацыі пра супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў МУС у дачыненні да мірных пратэстоўцаў». У заяве аб прызнанні яго палітвязнем гаворыцца, што «прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна дзеля абароны інстытутаў улады, прычым вылучэнне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў і г. д»., а таму з’яўляецца неабгрунтаваным.

Што да Віктара Уласенкі, асуджанага ў тым ліку і за захоўванне марыхуаны для асабістага ўжывання, то менавіта палітычны складнік абвінавачання (арт. 368 і арт. 369 КК) ставіць яго ў горшае становішча ў параўнанні з іншымі асуджанымі ў падобнай сітуацыі без палітычнага матыву, лічаць праваабаронцы.

«Характар дзеянняў абвінавачаных быў вынікам сістэматычных, шырока распаўсюджаных парушэнняў правоў чалавека, адсутнасці магчымасці свабоднага выказвання меркавання, быў выкліканы адсутнасцю расследавання злачынстваў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў і іншых ахвяраў жорсткага абыходжання і катаванняў, расчараваннем у здольнасці ўладаў выкарыстоўваць сілу закона дзеля абароны парушаных правоў грамадзян, адсутнасцю справядлівага суда і ўмоваў для дэмакратычнай і канстытуцыйнай змены ўлады на сапраўдных выбарах», — гаворыцца ў заяве пра абвяшчэнне зняволеных палітвязнямі.

Па стане на 7 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1235 чалавек.

vitebskspring.org

Жыхароў Полаччыны Святлану Фірсаву і Міхаіла Лабаня прызналі палітвязнямі

Метки: , ,
Комментарии: