Адкуль у Віцебск “прыйшлі” яловыя гномы?
Напэўна, шмат хто заўважыў у цэнтры Віцебска незвычайныя фігуры – гномікаў у каўпачках, зробленых з еловых галінак. Падараваць віцяблянам арыгінальную прыгажосць вырашылі ва ўстановах адукацыі Кастрычніцкага раёна. Настаўнікі і вучні 15-ці школ і гімназій зрабілі яловых гномаў з тых галінак, што засталіся пасля ўстаноўкі гарадскіх навагодніх ёлак, у тым ліку – ад самай галоўнай, усталяванай на плошчы Перамогі.
30 гномікаў “прыйшлі” на вуліцу Суворава, яшчэ некалькі засталіся радаваць малых і дарослых гараджан на прышкольных тэрыторыях. Жыхары і госці Віцебска з задавальненнем фатаграфуюцца з навагоднімі гномікамі, прычым асабліва ім радуюцца дзеці, практычна роўныя па росце… Аўтары ідэі просяць землякоў берагчы скульптуры – не ламаць іх, не расцягваць галінкі, а галоўнае – пашкадаваць маленькіх гномікаў і не здымаць чырвоныя каўпачкі, бо на вуліцы зіма.
https://vkurier.news/ratusha-zaprashae-na-svyatochny-kirmash/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!