Агітацыю за змены ў Канстытуцыю ў дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці можна ацаніць як малаэфектыўную

Автор:
Опубликовано:
18
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


З 14 лютага агітацыя ў Віцебскай дзяржаўных СМІ за прыняцце паправак да дзейнай Канстытуцыі набыла масавы і агрэсіўны характар. Аднак, калі ацаніць агітацыю, з пункту гледжання колькасці праглядаў публікацыі аб рэферэндуме на 24 сайтах праўладных газет, то можна зрабіць выснову аб не эфектыўнасці дзяржаўнай прапагандыскай машыны.

Сапраўды, за тры дні, з 14 па 16 лютага, матэрыялы сайтаў, у якіх уладамі агітавалі грамадзян прыйсці і прагаласаваць за ўнясенне змяненняў у дзейны Асноўны закон краіны былі прагледжаны крыху больш за 35 тыс. разоў. Калі гэтую лічбу падзяліць на 836 тыс. жыхароў вобласці, якія ўнесены ў спісы для галасавання, то атрымаем, што толькі 4% грамадзян праявілі хоць якую зацікавасць да інфармацыі, звязанай з рэферэндумам.

Так, 18 матэрыялаў сайту абласной газеты “Віцебскія весці” пад рубрыкай “Рэспубліканскі рэферэндум. Канстытуцыя. У будучыню разам» з 14 па 16 лютага праглядзелі 6,4 тыс. наведвальнікаў, што складае ў сярэднім 357 праглядаў.

На сайце віцебскай гарадской газеты «Віцьбічы», якая належыць Віцебскаму гарадскому выканаўчаму камітэту і Віцебскаму гарадскому Савету дэпутатаў 14 матэрыялаў, прысвечаных рэферэндуму, праглядзелі 3,9 тыс. чытачоў сайта, што ў сярэднім складае 281 прагляд. Гэта мізэр, калі зыходзіць з таго, што ў Віцебску з правам голасу на рэферэндуме пражываюць 250 тыс. чалавек.

Самым чытаным з раённых сайтам, з’яўляецца сайт газеты «Лепельскі край», на якім 15 матэрыялаў звязаныя з рэферэндумам за тры дні былі прагледжаны 6270 разоў. У сярэднім кожную публікацыю наведнікі 418 чалавек. Па гэтаму паказчыку сайт трымае рэкорд у межах вобласці.

На партале газеты “Пастаўскі край” за 3 дні рубрыку “Рэспубліканскі рэферэндум. Канстытуцыя. У будучыню разам» у якой размешчана тэматычных 13 публікацый наведалі 318 пастаўчаніна, г.зн. у сярэднім 24 прагляды.

На сайце газеты «Міёрскія навіны» тую ж рубрыку ў тыя ж дні 9 матэрыялаў наведаў 201 чалавек, што складае, у сярэднім, 22 наведванні кожнага з іх, а на сайце газеты «Веснік Глубоччыны», 14 матэрыялаў наведалі 207 чалавек, сярэдняе значэнне наведвання аднаго матэрыялу самае нізкае ў вобласці 15 разоў.

Да таго ж ні пад адным з матэрыялаў наведнікі сайтаў не пакінулі сваіх каментароў. Гэты факт толькі падкрэслівае абыякавасць жыхароў Віцебскага рэгіёну да маючага адбыцца рэферэндума і да змяненняў у дзейную Канстытуцыю.

vitebskspring.org

Скандал: тры сябры Віцебскай абласной камісіі па правядзенні рэферэндуму прынялі ўдзел у агітацыі па зменах у канстытуцыі

Метки: , ,
Комментарии: