Актывісту з Оршы прывсудзілі 3 гады хатняй “хіміі” за абразу Лукашэнкі і Караева

Автор:
Опубликовано:
28
Апрель
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


26 красавіка суд Аршанскага раёна і горада Оршы вынес прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Антаневічу. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч.

Пад часу разбіральніцтва справы стала вядома, што ў тэлеграм-канале “Вусы Лукашэнкі” Антаневіч размясціў абразлівыя каментары ў бок прэзідэнта і былога міністра унутраных спраў Юрыя Караева.

Для змягчэння пакарання Антаневіч далучыў да матэрыялаў справы даведку аб тым, што ягоная жонка мае групу інваліднасці, а таксама аб тым, што сям’я мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.

Пад час працэсу падсудны прызнаў сваю віну і пакаяўся ў садзеяным. Характарыстыка выдадзеная з месца працы была станоўчай. Раней да крымінальнай адказнасці Андрэй не прыцягваўся.

Пракурор запрасіў па артыкуле 368 абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, а па артыкуле за абразу прадстаўніка ўлады – тры гады без накіравання.

Суд прызнаў Андрэя Антаневіча вінаватым і пакараў трыма гадамі “хатняй хіміі”.

vitebskspring.org

27 красавіка зноў судзяць Вольгу Брыцікаву

Метки: , ,
Комментарии: