Аршанца за несанкцыянаваны ўладамі пікет і «экстрэмізм» пакаралі арыштам і канфіскавалі тэлефон

Автор:
Опубликовано:
15
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы Юлія Вяршыніна 5 мая разгледзела ў адкрытым судовым паседжанні справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных ч.1 арт.24.23 і ч.2 арт.19.11 КаАП у дачыненні да мясцовага жыхара Віталя Сытава. І знайшла, што ён цягам двух гадоў бесперапынна праводзіў недазволены ўладамі пікет і распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы. За гэтыя дзеі суддзя пакарала Віталя арыштам на 15 сутак і канфіскавала тэлефон.

У працэсе суда высветлілася, што Сытоў захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-старонкі з назвай «STOP LUKA», якая ў сакавіку 2022 года была ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ён жа, у перыяд часу з лістапада 2020 г. па цяперашні час без дазволу Аршанскага райвыканкама публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў, прыняў удзел у пікетаванні, што выявілася ў публікацыі ў «Тэлеграм» выявы ў выглядзе палотнішча ў танах бел-чырвона-белага колеру з надпісам «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ». Для гэтага правапарушэння ён выкарыстоўваў прыналежны яму тэлефон.

Гэтыя звесткі былі зафіксаваны ў рапарце оперупаўнаважанага ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь і перададзены ў суд у выглядзе двух пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/z-lukomskaj-dres-zvalnyayuc-asudzhanyx-pa-palitychnyx-administracyjnyx-spravax/

Метки: , ,
Комментарии: