Аршанскага актывіста Ігара Казмерчака дапыталі ў «справе «Вясны»

Автор:
Опубликовано:
21
Октябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


19 кастрычніка следчы камітэт дапытаў аршанскага праваабаронцу і рэдактара парталу Orsha.eu Ігара Казмерчака. Са словаў актывіста, яго дапытвалі ў якасці сведкі ў «справе праваабарончага цэнтру «Вясна». Вярнулі банкаўскія карткі, адабраныя падчас колішніх ператрусаў.

Як паведаміў Ігар Казмерчак, ён знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, таму ніякіх падрабязнасцяў па справе распавесці не можа.

«Асноўны допыт доўжыўся гадзіну і дваццаць хвілінаў. Потым спыніліся на абед. Вынікі допыту падпісвалі ўжо пасля абеду», – адзінае што сказаў актывіст.

Паведаміў таксама, што яму вярнулі банкаўскія карты, забраныя падчас ператрусаў. Тэлефоны пакуль не вярнулі.

Нагадаем, 8 ліпеня Ігар Казмерчак ужо затрымліваўся па «справе Вясны». Тады ў ягоным доме прайшоў ператрус, актывіст на трое сутак быў змешчаны ў аршанскі СІЗА. Падобны ператрус адбыўся ў яго і 14 ліпеня, калі прайшла цэлая хваля вобшукаў па ўсёй краіне.

18 кастрычніка ў следчы камітэт у Віцебску ў якасці сведкі быў таксама выкліканы старшыня грамадскай ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў. Ніякіх падрабязнасцяў допыту ён таксама не паведаміў, піша vitebskspring.org.

За абразы, пагрозы гвалту і паклёп на сілавікоў у Полацку судзяць ураджэнку Узбекістану

Метки: , , ,
Комментарии: