Аршанская міліцыя падазрае праваабаронцу ў абразе Лукашэнкі

Автор:
Опубликовано:
28
Апрель
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Праваабаронца і журналіст з Оршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі. Вытворчасцю па справе займаецца Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Калі справа дойдзе да суда, то Ігару паграджае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў. Цяпер сп. Казмярчак знаходзіцца за межамі краіны і яму нічога не пагражае.

«Цікава тое, што завялі справу 1 красавіка — у дзень дурня. Ці то мяне так павіншавалі. Думаў нешта арыгінальнае прыдумаюць, бо раней ужо заводзілі заводзілі за распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва і нясплату падаткаў», — каментуе праваабаронца дзеянні аршанскіх следчых.
Гэты не першы «наезд» на грамадзянскага актывіста. Так, у пачатку ліпеня 2021 года, каля 6 гадзін раніцы ў кватэру, дзе ён пражываў, з’явіліся супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Падчас правядзення ператрусу ў Казмерчака канфіскавалі ноўтбук і мабільны тэлефон. Пасля шматгадзіннага допыту яго адпусцілі. Магчыма, што пасля аналізу зместу гаджэтаў, была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 арт. 368 КК РБ.

vitebskspring.org

Ігар Казмярчак: Няхай глядзяць усе, хто не верыць, што вайна – гэта страшна

Метки: , ,
Комментарии: