Аршанскую медработніцу будуць судзіць за абразу «прэзідэнта»

Автор:
Опубликовано:
11
Август
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Фельчарку стаматалагічнага аддзялення паліклінікі № 2 Оршы Наталлю Кукішаву будуць судзіць за за не павагу і замах на гонар і годнасць «прэзідэнта» у сацыяльных сетках. Справу прызначаны разглядаць суддзя суда Аршанскага раёна і г. Воршы Мікалай Драгуноў, які вырашыў праводзіць працэс у закрытым рэжыме.

У красавіку стала вядома, што ў Оршы была затрыманая работніца стаматалагічнага аддзялення адной з паліклінік горада Наталля Кукішава. Па папярэдняй інфармацыі, яе абвінавачвалі ў абразе нейкага чыноўніка. Таксама вядома, што па стане на пачатак красавіка, яна ўжо 5 месяцаў знаходзілася ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2.

Зараз стала вядома, што Наталлю Кукішаву будуць судзіць 17 жніўня ў закрытым судовым пасэджанні за абразу «прэзідэнта» па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

У ліпені 2020 года Кукішава, ў ліку многіх медработнікаў Аршаншчыны, была ўзнагароджана Ганаровай граматай Аршанскага раённага Савета дэпутатаў.

vitebskspring.org

https://vkurier.news/u-ramkax-kryminalnaj-spravy-milicyya-zatrymali-zhonku-palitvyaznya-mixaila-chamuraki/

Метки: , ,
Комментарии: