Асуджаны віцебскі фотааматар Павел Максімаў
Пра тое, што ў мінулы панядзелак Паўла Максімава выклікалі на гутарку ў Першамайскі РАУС, паведаміў у Фэйсбуку ягоны калега, фотамастак Віктар Барысенкаў. Нагода для гутаркі і яе змест застаюцца невядомымі, бо з пастарунку Павел Максімаў ужо не выйшаў. Ягоны тэлефон выключаны. Паводле непацверджанай інфармацыі ад ягоных сяброў, віцебскага фотааматара арыштавалі на 15 сутак.
У чым абвінавацілі Паўла Максімава, невядома. Паводле зместу ягоных старонак у сацыяльных сетках, мужчына цікавіўся палітыкай, але не дапускаў выказванняў радыкальнага зместу. Большую частку кантэнту складаюць ягоныя ўласныя фотаздымкі з гарадскіх імпрэзаў, партрэты землякоў і віцебскія краявіды.
https://vkurier.news/palitvyazen-alyaksandr-celeshman-pakarany-besterminovym-utrymannem-u-shiza/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!