БЕЛТА пра Булаўскага: «захоўваў сімволіку на агульнадаступных старонках»

Автор:
Опубликовано:
11
Июнь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Агенцыя размясціла артыкул пра пакаранне віцебскага музыкі і арт-менеджэра, нядаўна асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі. Прозвішча і імя ў тэксце не ўказваецца, але з фактуры відавочна, што вядзецца пра Уладзіміра Булаўскага, пакаранага паводле арт. 342-2 Крымінальнага Кодэксу (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Падставай для завядзення крымінальнай справы сталі 10 фотаздымкаў, якія Булаўскі размясціў ў сацсетках ВКонтакте и Instagram на працягу 2014- 2021 гадоў. На гэтых здымках, піша БЕЛТА, «уладальнік гэтых старонак і іншыя людзі з незарэгістраванай сімволікай у танах бела-чарвона-белага колераў». Адыграла сваю ролю і тое, што мужчына цягам году быў двойчы асуджаны да арыштаў на 15 і 30 сутак паводле арт. 24.23 КаАП, у тым ліку за наяўнасць згаданых вышэй фотаздымкаў.

Прысуд, вынесены суддзём Міхаілам Юрчанкам у Першамайскім судзе яшчэ не набыў законную сілу. Але БЕЛТА ўжо палохае чытачоў суровасцю беларускага правасуддзя.

https://vkurier.news/vicebskamu-aktyvistu-uladzimiru-bula-skamu-prysudzili-dva-gady-znyavolennya-kalonii/

Метки: , ,
Комментарии: