Бязвізавае наведванне Віцебскай вобласці становіцца непапулярным для жыхароў Латвіі і Літвы
З пачатку новага года праз пункты пропуску Полацкага пагранатрада Віцебскай вобласці ў Беларусь без візаў уехала амаль 2000 іншаземцаў. Гэта ў 1,5 раза менш, чым у даваенным студзені 2022 года.
Паводле інфармацыі апублікаванай кіраўніцтвам Полацкага пагранічнага атрада, з 1 па 9 студзеня праз пункты пропуску «Урбаны», «Грыгараўшчына» (беларуска-латвійская граніца) і «Відзы» (беларуска-літоўская граніца) у Беларусь уехалі: 704 грамадзяніны Латвіі, 195 асоб, якія не маюць грамадзянства Латвіі, 1072 грамадзяніна Літвы.
Такая магчымасць у жыхароў памежжа з’явілася дзякуючы таму, што ў снежні мінулага 2022 года беларускі ўрад паведаміў аб падаўжэнні на 2023 год бязвізавага рэжыму ўезду, які дзейнічае з Літвой, Латвіяй і Польшчай.
Для многіх латышоў і літоўцаў бязвізавы рэжым крыху спрасціў уезд у Беларусь, аднак і да гэтага ва ўсіх былі доўгатэрміновыя беларускія візы, атрымаць якія не складала працы.
Суседзі працягваюць прыязджаць да родных, для наведваюць могілак, часам для пакупкі спажывецкіх тавараў і паліва для ўласных аўтамабіляў, якія ў значнай ступені ніжэйшыя, чым у літоўскіх і латвійскіх магазінах і заправачных станцыях.
Для беларускіх жа ўладаў бязвіз з’яўляецца хутчэй крыніцай для стварэння прапагандысцкіх навел і не прадыктаваны эканамічнай неабходнасцю развіцця прымежнага гандлю і турызму.
Власти объявили о скором прекращении инвестиционного взаимодействия с Латвией
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!