Былы краўнік “Полацк-Шкловалакно” спрабуе адстаяць свае працоўныя правы ў судзе
У Полацку 8 лютага пачаўся суд па аднаўленні на працы былога дырэктара “Полацк-Шкловалакно”. Зволены генеральны дырэктар Раман Блізнёў падаў заяву ў суд на аднаўленне на пасаду дырэктара “Полацк-Шкловалакно”.
Ён быў затрыманы на рабочым месцы 28 лістапада 2022 года. Кабінет быў зачынены да сямі гадзін вечара, там праходзіў вобшук. Тады затрыманне і ўсе тыя падзеі звязвалі з кампаніяй, якая пастаўляла сыравіну ў Расею. Ён знаходзіўся ў віцебскім ІЧУ, а выконваў абавязкі генеральнага дырэктара Віктар Каток.
Але, як казалі ў той час працаўнікі завода, дырэктара маглі і “падставіць”, у яго была павага з боку работнікаў.
Раману Блізнёву 44 гады. Ён з дынастыі работнікаў «Полацк-шкловалакно». Там працавалі яго бацька і маці, а зараз — жонка і старэйшы брат. На завод «Полацк-шкловалакно» ён прыйшоў рабочым. Спачатку быў аператарам атрымання бесперапыннага шкловалакна. Затым скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.
Паступова Блізнёў дарос да галоўнага інжынера. На гэтай пасадзе ён быў 10 гадоў, а з 2015-га года стаў першым намеснікам генеральнага дырэктара. А з траўня 2021 года — генеральным.
Блізнёў таксама быў лаўрэатам прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2021» у намінацыі «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес».
Прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» лічыцца адным з найбуйнейшых вытворцаў шкловалакна і матэрыялаў з яго. Там працуе каля 3 500 чалавек.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!