Цэнзар у віцебскім СІЗА -2 не ведае беларускай мовы, а просіць не карыстацца ёй у лістах

Автор:
Опубликовано:
2
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Пра такі выпадак стала вядома ў дачыненні да палітвязня Анатоля Латушкі, якому «настойліва раяць» не пісаць лісты па-беларуску, бо цэнзар не вывучала беларускую мову і зусім яе не разумее. Праз гэта лісты на дзяржаўнай мове не даходзяць да палітзняволенага, але ён прынцыпова працягвае ліставанне па-беларуску.

Стрыечнага брата апазіцыйнага палітыка Паўла Латушкі асудзілі да 6-ці гадоў пазбаўлення волі і ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 370 Крымінальнага кодэкса ( Здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў), арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных).

Прысуд быў вынесены 20 верасня гэтага году, а ў лістападзе жыхара Менску перавялі з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2.

Анатоль Латушка быў затрыманы ўначы 31 студзеня 2022 года. Спачатку яму паставілі ў віну маляванне праз трафарэты герба «Пагоня», распаўсюд улётак, спаленне дзяржаўнага сцяга і ўдзел у пратэсных маршах у 2020 годзе. Пазней стала вядома, што яму таксама інкрымінавалі збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных службовых асобаў. Вядома, што пасля затрымання Анатоля Латушку моцна збілі.

viciebskspring.org

У Віктара Бабарыкі пагоршалі ўмовы працы ў наваполацкай калоніі

 

Метки: , ,
Комментарии: