Чыгуначніка з Оршы за абразу прэзідэнта асудзілі на 1,5 года калоніі

Автор:
Опубликовано:
5
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Витебская область Политика



Суд Оршы і Аршанскага раёна 4 ліпеня вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксею Чэкелю, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі, згодна ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вяршыніна прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

Па матэрыялах абвінавачання Аляксей пакінуў два абразлівыя каментары (адзін з іх — «Пр…») пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах «Вікінг» і «Мая краіна Беларусь».

Суд палічыў змякчальнымі абставінамі наяўнасць у абвінавачанага на выхаванні непаўнагадовага сына, а таксама ўлічыў станоўчую характарыстыку з месца працы Чэкеля — Аршанскай дыстанцыі шляху Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

vitebskspring.org

Вакалістку полацкага гурта «Варган» Ксенію Глот асудзілі на 15 сутак арышту

 

Метки: , ,
Комментарии: