Да двух з паловай гадоў калоніі асудзілі палітвязня Андрэя Новікава

Автор:
Опубликовано:
5
Август
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


5 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Віцебска да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 50-гадовага палітвязня Андрэя Новікава, валанцёра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Канчатковае пакаранне сфармаванае шляхам частковага складання пакаранняў па двух артыкулах: два гады пазбаўлення волі — па ч. 1 арт. 342 КК, адзін год пазбаўлення волі — па п. 2 арт. 371 КК.

Андрэя Новікава прызналі вінаватым у тым, што не пазней за 17 снежня 2019 года па 5 чэрвеня 2020 года групай асоб па папярэдняй замове разам з Ціханоўскім здзейсніў арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады і пацягнуўшыя парушэнні работы транспарту, прадпрыемстваў, арганізацый.

Андрэй Новікаў поўнасцю прызнаў віну па арт. 371 КК, часткова— паводле арт. 342 КК: ён пагадзіўся з тым, што ўдзельнічаў у мерапрыемствах, здымаў і размяшчаў на сваім канале ролікі. Не прызнаў — арганізацыю масавых беспарадкаў, змову з Ціханоўскім і Статкевічам, паведамляе spring96.org.

Андрэй Новікаў — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Нарадзіўся ў беларускім Варапаева, пасля школы з’ехаў вучыцца ў Расею. Жыў на Далёкім Усходзе, служыў у міліцыі, мае званне падпалкоўніка ў адстаўцы. Двойчы ўдзельнічаў у вайсковых аперацыях на тэрыторыі Чачні. Жанаты, мае трох дачок, адна з якіх — дзяўчына з інваліднасцю.

В Витебске судят волонтера инициативной группы Светланы Тихановской Андрея Новикова

Что известно про полковника РФ в отставке, которого задержали в Поставском районе за встречу с Тихановским

Метки: , , , ,
Комментарии: