Да жыхароў Віцебску, асуджаных раней па «палітычных» артыкулах, будзе штомесяц заходзіць міліцыя

Автор:
Опубликовано:
9
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Пра тое, што такую інфармацыю агучыў міліцыянт, які прыходзіў да яе дадому 10 красавіка, паведаміла ў Фэйсбуку жыхарка Віцебску Тамара Ільіна. У студзені 2021 года яе затрымалі ў прыгарадным Шпілёўскім лесе разам з яшчэ шасцю жанчынамі і абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні. Спадарыні выйшлі папрактыкавацца ў скандынаўскай хадзе, але апынуліся ў пастарунку. Іх 8 гадзінаў трымалі пад вартай без ежы і магчымасці прыняць лекі, нягледзячы на тое, што палова затрыманых віцяблянак была ўжо ў пенсійным веку… Пасля гэтага выпадку пенсіянерка Тамара Ільіна трапіла ў нейкі «спіс», паводле якога міліцыянты ладзяць свае рэйды.

«Супрацоўнік міліцыі сказаў, што тэрмін даўніны правапарушэння прайшоў, але я ў іх на ўліку. На пытанне, на якой падставе, адказаў «па законе». Па якім, так і не агучыў», — напісала спадарыня Тамара.

Пра візіты міліцыянтаў у Фэйсбуку распавядаюць і іншыя жыхары Віцебску. Некаторым з іх ўручылі позвы на прафілактычную гутарку ў пракуратуру. Некаторых распытвалі, чым яны займаюцца, дзе працуюць, за якія сродкі жывуць, хто пражывае ў кватэры разам з імі.

Супрацоўнікі міліцыі падчас наведванняў часта называюць сябе ўчастковымі, хаця людзі адзначаюць, што раней такіх службоўцаў на сваіх участках не сустракалі. Працуючы па адмысловых «спісах», яны часта агучваюць памылковую інфармацыю, якая, імаверна, захоўваецца ў РАУСах. Так, вядомы гарадскі актывіст Максім Жукаў распавёў у Фэйсбуку, што міліцыянт прыгадваў яму артыкул 19.10 КаАП (Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай атрыбутыкі), хаця ні ў чым падобным актывіст не быў абвінавачаны. Але быў асуджаны паводле 23.34 КаАП у жніўні 2020г.

«Прымусіў яго паправіць пратакол, ён у сваю чаргу папярэдзіў мяне аб супрацьпраўных дзеяннях і хуценька збег. 10 красавіка а 14:15 сустрэча з пракурорам», — напісаў Максім Жукаў.

https://vkurier.news/paslya-10-sutak-aryshtu-polacki-navukovec-ne-vyjsha-na-volyu/

Метки: ,
Комментарии: