Дэпутаты аблсавету выдзелілі на рэстаўрацыю царквы ўдвая больш грошай, чым на рамонт школаў

Автор:
Опубликовано:
1
Сентябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Финансы


Дэпутаты Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў на пазачарговай сесіі, якая адбылася 24 жніўня 2021 году ў абласным цэнтры, вырашылі вылучыць з абласнога бюджэту на рамонт манастыра ў два разы больш грошай, чым на рамонт школаў вобласці.

На сесіі аблсавету «народныя прадстаўнікі» разгледзелі, акрамя іншых, пытанне фінансавання бягучага рамонту і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі. На Віцебшчыне такія працы вядуцца ў школах пяці раёнаў – Глыбоцкага, Аршанскага, Чашніцкага, Полацкага і Сенненскага. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту ім перададуць агулам 160 тыс. рублёў.

Не забыліся дэпутаты дапамагчы з рамонтам і духоўнай установе. Полацкі райвыканкам атрымае 300 тыс. рублёў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю Спаса-Праабражэнскай царквы на тэрыторыі Спаса-Еўфрасінеўскага жаночага праваслаўнага манастыра, піша vitebskspring.org.

Скаргу праваабаронцы Ірыны Траццяковай разгледзіць камітэт па правах чалавека

Метки: ,
Комментарии: