Дэпутаты ад Віцебскай вобласці падвялі вынікі працы і зацвердзілі далейшыя планы

Автор:
Опубликовано:
10
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Прад народнымі абраннікамі вобласці з дакладам выступіў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

На сесіі была агучаная інфармацыя аб тым, што ў вобласці 220 мясцовых Саветаў дэпутатаў, у тым ліку — абласны, 23 — базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, 196 — першаснага.

Цярэнцьеў паведаміў дэпутатам аб крызісе ў прадстаўнічых органах улады. Гэты крызіс звязаны з тым, што з-за каранавіруса і дрэннага медыцынскага абслугоўвання насельніцтва назіраецца масавае скарачэнне насельніцтва ў сельскай мясцовасці.

За апошнія 20 год сельскае насельніцтва Віцебшчыны скарацілася на 80% (200 тысяч чалавек): з 454 да 254 тысяч. Колькасць навучальных устаноў у сельскай мясцовасці з 2012 года зменшылася на 44% (216 школ): з 493 да 277. У значнай ступені скарацілася колькасць сельгаспрадпрыемстваў.

У палове з 6 тысяч вёсак пражывае менш за 10 чалавек. У сярэднім на адзін сельсавет прыпадае 33 населеныя пункты, у асноўным малалікія. У большасці сельсаветаў не засталося аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай сферы. Для ліквідацыі дыспрапорцый і аптымізацыі саветаў пярвічнага ўзроўню абмяркоўваецца пытанне аб’яднання сельсаветаў з колькасцю жыхароў да 500 чалавек.

Цяпер абласным Савеце працуе 53 з 60 дэпутатаў, якія атрымалі мандаты на выбарах 2018 года. У складзе абласнога прадстаўнічага органа ўлады пераважная большасць (каля 80%), начальнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.

У гэтым абраным грамадзянамі органе адсутнічаюць прадстаўнікі апазіцыі, людзі з альтэрнатыўнымі поглядамі. З-за гэтага ў Савеце не праяўляецца плюралізм меркаванняў дэпутатаў на развіццё сацыяльна-эканамісткай і палітычнай жыцця рэгіёна.

У сваёй справаздачы перад дэпутатамі і ў прысутнасці СМІ Уладзімір Цярэнцьеў, фактычна запісаў на рахунак саветаў вынікі працы выканаўчых органаў улады — абласнога, раённых камітэтаў і гарадскіх адміністрацый.

У кулуарах дэпутаты сыходзіліся ў меркаванні, што прынцыпы функцыянавання мясцовых органаў не адпавядаюць прынцыпам, закладзеным у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

Народныя абраннікі выказвалі думкі пра тое, што прэзідыум са спазненнем рэагуе на пачаты доўгатэрміновы маштабны сацыяльна-эканамічны крызіс, звязаны з жорсткімі санкцыямі, уведзенымі супраць Беларусі за саўдзел у руска-ўкраінскай вайне.

vitebskspring.org

Дэпутаты Віцебскага абластнога Савета далі дазвол на падвышэнне падатака на прыбытак

Метки: ,
Комментарии: