Эльвіра Мірсалімава прыйшла на парад 9 траўня з вялікай “Z” на вопратцы

Автор:
Опубликовано:
10
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Ідэйная прыхільніца «русского мира» не толькі раздавала так званыя «георгіеўскія» стужкі ў калоне «Бессмертного полка». На ейнай куртцы была вялікая “Z” у тых самых колерах, а ніжэй надпіс #СвоихНеБросаем — адзін з лозунгаў, пад якім быў здзейснены напад на Украіну расейскімі войскамі. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін тлумачыў змест гэтых словаў як «готовность бороться за своих людей», і казаў, што гэта «ведет к сплоченности общества». З кім выйшла змагацца Эльвіра Мірсалімава, у Віцебску добра ведаюць: спадарыня з адкрытай нянавісцю ставіцца да беларускай мовы і культуры. Асабіста сябе яна называе «русской», і ў Дзень Перамогі яна вырашыла гэта яшчэ раз прадэманстраваць, прыкалоўшы побач з “Z”стужку ў колерах расейскага сцяга.

Прэзентуючы ўдзел у гарадскім шэсці «Бессмертного полка», Мірсалімава падкрэслівала, што такім чынам будзе аддадзена даніна памяці сваякам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатары заклікалі гараджан далучыцца да акцыі з партрэтамі сваіх родных. Але над калонай у Віцебску быў узняты і партрэт Сталіна, і чырвоныя савецкія сцягі.

Наяўнасць сучаснай расейскай сімволікі дык і ўвогуле ператварыла ідэю ўшанавання памяці продкаў, загінулых падчас вайны 1941-1945гг. у дэманстрацыю падтрымкі цяперашняй вайны ва Украіне. Партрэты ўдзельнікаў колішніх баёў нібыта сталі апраўданнем сённяшняга кровапраліцця. І нават традыцыйныя словы пра ўдзячнасць за мірнае неба над галавой у дачыненні да калоны «Бессмертного полка» ў Дзень Перамогі гучалі недарэчна: Эльвіра Мірсалімава, ідучы ў першым шэразе з вялікай “Z” на вопратцы, адным сваім выглядам адлюстроўвала зусім іншыя памкненні.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/pryxilnica-russkogo-mira-mirsalimava-abyacae-9-tra-nya-razdavac-georgie-skiya-stuzhki/

Метки: , , ,
Комментарии: