Глыбоцкі суд аштрафаваў маці дваіх непаўнагадовых дзяцей на 2590 рублёў

Автор:
Опубликовано:
17
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



20 сакавіка суддзя Глыбоцкага раённага суда Людміла Вашчанка аштрафавала настаўніцу-дэфектолага, маці дваіх непаўнагадовых дзяцей Алену Белую.

Яе судзілі за адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжаным ч.1 арт.24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) – даволі распаўсюджаны артыкул, які прымяняюць зараз улады Беларусі ў дачыненні да прыстойных людзей.

Жанчыну абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў без атрымання адпаведнага дазволу Глыбоцкага райвыканкама. Алена быццам правяла адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў, якое выказалася ў тым, што яна размясціла ў сацыяльнай сеткі”Фэйсбук” публікацыі з выявай стужкі бела-чырвона-белага колеру, надпісы: «Дзень Волі», «25 Сакавіка».

На судовае пасяджэнне, паводле звестак з суда, жанчына не з’явілася, але яе ўсё адно судзілі і пакаралі штрафам памерам 70 базавых велічынь, што складае 2590 рублёў.

Алена Белая трапіла пад зачыстку сілавікоў, якая праходзіла ў Глыбокім напрыканцы сакавіка і працягваецца цяпер. Як стала вядома, яе імя ўваходзіла ў так званыя “чорныя спісы”, згодна з якімі цяпер караюць людзей, якія калісьці выказвалі сваю грамадскую пазіцыю і былі нязгодныя з рэпрэсіўнымі дзеяннямі ўлады.

Некаторым людзям з гэтага спісу даюць штрафы, суткі, а некаторых увогуле звальняюць ці нават заводзяць на іх крымінальныя справы. Іншых прымушаюць на працы падчас так званых прафілактычных гутарак пакаяцца за тое, што яны выказвалі адкрыта сваю грамадскую думку ці ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, а пасля ўжо чыноўнікі разам з сілавікамі вырашаюць, пакінуць іх на працы ці не.

https://vkurier.news/u-miyorax-za-raspa-syud-ekstremisckix-materyyala-rabotnika-myasakambinata-aryshtavali-na-7-sutak/

Метки: ,
Комментарии: