Глыбоцкія чыноўнікі зладзілі спаборніцтвы па кулявой стральбе і (УВАГА!) прысвяцілі іх Году міру і стварэння
У пачатку красавіка, як паведамляе сайт “Веснік Глыбоччыны” на базе ціра Сярэдняй школы № 1 імя Паўла Сухога прайшло асабістае першынства Глыбоцкага раёна па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечанае Году міру і стварэння.
Як піша сайт глыбоцкай раёнкі, за перамогу змагаліся дзяржслужачыя, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Глыбоцкага раёна. Сярод іх былі заўважныя кіраўніца сектару спорту і турызму райвыканкама Таццяна Зеваліч, дырэктарка сярэдняй школа №1 г. Глыбокае ім. Паўла Сухога Іна Саўліч, дырэктарка Залескай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна Таццяна Кміта, дырэктар «Белаграпрамбанка» у Глыбокім Дзмітрый Буднік, старшыня Галубіцкага сельсавета Пётр Супранёнак, кіраўнік філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства № 16 » у Глыбокім Уладзімір Пачопка ды іншыя.
Вось як сёлета глыбоцкія чыноўнікі бачаць Год міру і стварэння, яны яго асацыююць у першую чаргу са зброяй і стралянінай.
https://vkurier.news/v-vitebske-prodavali-nebezopasnye-detskie-igrushki/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!