ГУБАЗіК пахваліўся затрыманнем двух адмінаў тэлеграм-чатаў. Сярод іх ураджэнец Віцебска
У дзень завядзення на адміністратараў Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка крымінальнай справы «за стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі» ГУБАЗіК заявіў пра гучную спецаперацыю супраць антылукашысцкага падполля. Cілавікі анансавалі затрыманне адміністратараў тэлеграм-каналаў, «звязаных з NEXTA».
Адзін з іх жыхар Віцебска 27-гадовы Вадзім Васільеў. У жніўні 2020 года ён быў адміністратарам чатаў «Віцебск 97%» і «Орша 97%». У кіраўнікі сайта яго ўзялі выпадкова, літаральна па аб’яве.
Хлопец па прафесіі быў асвятляльнікам шостага разрада і акцёрам тэатра і кіно. Навучаўся ў дзвюх установах — Віцебскім дзяржаўным ліцэі №5 прыборабудаўніцтва і Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.
Доўгі час ён працаваў асвятляльнікам у Беларускім тэатры «Лялька» ў Віцебску, а апошнім часам у Цэнтры культуры «Віцебск».
Зараз Вадзім арыштаваны па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА. Аніякіх доказаў ягоных «злачынстваў» сілавікі прыводзяць.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!