Камітэт ААН па правах чалавека абараніў правы жыхара Віцебска Пятра Берлінава
18 кастрычніка 2021 года Камітэт разгледзеў паведамленне № 2708/2015 атрыманае ад Пятра Берлінава, і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава з’яўляецца парушальнікам яго права на асабістую недатыкальнасці, а таксама права на свабоднае выказванне свайго меркавання і на ўдзел у мірных сходах.
Прычынай, якая схіліла спадара Бярлінава звярнуцца ў КПЧ, было рашэнне суддзі суда Чыгуначнага раёна Віцебска Алены Цыганковай, якая падвергла яго пакаранню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі масавым мерапрыемстве.
Не зяўляючыся журналістам і не знаходзячыся ў шэрагах ніводнай палітычнай партыі або грамадзкай арганізацыі, Бярлінаў – выпадкова – узяў удзел у масавым вулічным мерапрыемстве – флэшмобе, якое 5 лістапада 2014 году ў Віцебску прывялі мясцовыя незалежныя журналісты. Публічнае мерапрыемства не было дазволенае ўладамі. А паколькі не было дазволенае, маёр міліцыі Аляксандар Рыбакоў з райаддзелу міліцыі склаў на Бярлінава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і перадаў гэты пратакол у суд.
Падчас судовага разбору суддзя Цыганкова не абцяжарыла сябе разабрацца ў заблытанай справе і пакарала Бярлінава трымя сутакамі арышту, якія ён да таго ўжо адбыў у ізалятары часовага ўтрымання Віцебска. Тым самым суддзя сваім рашэньнем прыкрыла незаконнае затрыманьне Бярлінава і ўтрыманне яго пад арыштам без рашэньня суду.
Скаргі на незаконные пакаранне ў Віцебскі абласны і Вярхоўны суды былі імі адхіліныя. Пасля чаго Пётар звярнуўся са скаргай у КПЧ каб абараніць парушэнныя беларускай дзяржавай ягоныя грамадскія і палітычныя правы.
Цяпер, калі Камітэт прыняў рашэнне пра тое, што парушэнне правоў Берлінава мела быць, дзяржава — Рэспубліка Беларусь, абавязана даць яму эфектыўны сродак прававой абароны і поўнае пакрыццё прычыненага яму ўрону.
Адпаведна, дзяржава абавязана, у прыватнасці, даць аўтару скаргі адэкватную грашовую кампенсацыю, у тым ліку пакрыць усе судовыя выдаткі, панесеныя Берлінавым.
Дзяржава таксама абавязана прыняць усе неабходныя меры для прадухілення такіх парушэнняў у будучым, у прыватнасці шляхам перагляду свайго нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і яго прымянення, з тым каб прывесці яго ў адпаведнасць са сваімі абавязацельствамі і прыняць меры, накіраваныя на дапамогу грамадзянам у рэалізацыі іх правоў на свабоднае выказванне свайго меркавання і на ўдзел у мірных сходах.
Камітэт таксама жадае атрымаць ад беларускага ўрада, на працягу 180 дзён, інфармацыю аб мерах, прынятых для рэалізацыі рашэння Камітэта па справе Пятра Берлінава.
Беларускай дзяржаве Камітэт прапануецца таксама апублікаваць гэтае рашэнне ў дзяржаўных СМІ і забяспечыць яго шырокае распаўсюджванне на афіцыйных мовах, прызнаных у Беларусі.
«Сіл ужо амаль не засталося…» Просім падтрымаць палітзняволеную Эму Сцепулёнак лістамі
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!