Камітэт супраць катаванняў: бацька і сын Кузнечыкі павінны заставацца пад абаронай урада Швецыі

Автор:
Опубликовано:
22
Декабрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Жыхары Віцебска Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі, якія ўжо больш за год жывуць у пасольстве Швецыі, падалі скаргу ў Камітэт супраць катаванняў. Пра гэта распавёў абаронца Кузнечыкаў юрыст Вадзім Драздоў.

У сярэдзіне кастрычніка 2021 года Сакратарыят Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека атрымаў ліст ад Камітэта супраць катаванняў па сітуацыі з Кузнечыкамі.

У сваім звароце да міжнароднай праваабарончай арганізацыі бацька і сын паведамляюць, што калі яны будуць выдвараныя з тэрыторыі шведскай амбасады, то будуць затрыманыя беларускай міліцыяй, якая практыкуе жорсткія бесчалавечныя адносіны да апанентаў улады.

Камітэт супраць катаванняў скаргу прынялі да разгляду, і абавязаў пасольства Швецыі прыняць неабходныя меры для забеспячэння асабістай недатыкальнасці заяўнікаў, пакуль іх скарга не будзе разгледжана Камітэтам.

У скарзе Кузнечыкі прыводзяцца факты, звязаныя з рэпрэсіямі, якія пачаліся пасля мітынгу 6 верасня 2020 года ў Віцебску. Тады ў адносінах да абодвух Кузнечыкаў міліцыя распачала адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Пасля праверкі па факце нападу на супрацоўнікаў міліцыі, 15 верасня, у дачыненні да бацькі і сына следствам было вылучана абвінавачанне ў межах крымінальнай справы па арт. 364 КК (Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Па гэтым артыкуле ім пагражала пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Усведамляючы сумную перспектыву стаць зняволенымі, яны, 22 верасня 2020 года, пералезлі праз агароджу і апынуліся на тэрыторыі пасольства Швецыі. Амбасада, з меркаванняў гуманнасці, прадаставіла Кузнечыкам часовы прытулак ад пераследу з боку беларускіх карных органаў.

У будынку амбасады ім выдзелілі пакой, у якім ёсць усё неабходнае для нармальнага жыцця. Прадукты Конікам купляюць супрацоўнікі пасольства, а ежу яны рыхтуюць сабе самі. З роднымі Кузнечыкі ўжо не бачыліся 15 месяцаў, і размаўляюць з імі па відэасувязі.

vitebskspring.org

Владислав и Виталий Кузнечики из Витебска уже год живут на территории посольства Швеции в Минске

Метки: , ,
Комментарии: