Карупцыя ў Віцебскай вобласці ў 2021 годзе знаходзілася на нізкіх паказчыках

Автор:
Опубликовано:
16
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Криминал


У мінулым годзе супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю (УБЭЗ) УУС Вітаблвыканкама выявілі каля 380 злачынстваў, у тым ліку 110 — карупцыйных. З улікам таго, што ў вобласці працуе 6,5 тыс. чыноўнікаў, то можна казаць, што ў хабарніцтве ўдзельнічаюць толькі 1,5% работнікаў органаў дзяржкіравання.

Найбольшая колькасць карупцыянераў была выяўлена сярод кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу, а таксама сярод прадстаўнікоў органаў улады і кіравання і дзяржаўных кантралюючых ведамстваў.

Злачынцы імкнуліся зарабіць праз кантроль за бюджэтнымі грашовымі патокамі ў сферы дзяржзакупак.

Пры правядзенні дзяржзакупак, атрыманне хабару адказнымі работнікамі і чыноўнікамі з’яўляецца асноўным выяўленым відам супрацьпраўнай дзейнасці.

У мінулым годзе 17 службовых асоб затрыманых за атрыманне незаконных узнагарод. Дэталёвы разбор судовай статыстыкі паказвае на тое, што сярэдні памер хабару па вобласці складаў крыху больш за 2,8 тыс. руб. (каля 1000 долараў ЗША).

За 2021 год УБЭПаўцам удалося спыніць 41 эканамичнае злачынства, з якіх 32 характарызуюцца следствам як цяжкія.

Самымі праблемнымі ў Віцебскім рэгіёне, з пункту гледжання праявы карупцыі, з’яўляюцца перапрацоўчая прамысловасць, будаўніцтва, адукацыя і сельская гаспадарка.

vitebskspring.org

Праваабаронцу Леаніду Судаленку ў «Віцьбе» не аддаюць лісты

Метки: ,
Комментарии: