Латвійскі юнак, які ўзяў у Віцебску інтэрв’ю ў Лукашэнкі, застаўся ў Беларусі

Автор:
Опубликовано:
27
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Витебск


Ілля Кароза, які ўзяў інтэрв’ю падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў кіраўніка беларускай дзяржавы, адмовіўся вяртацца ў Латвію і застаўся ў Беларусі. Неўзабаве да сына прыедзе і яго маці.

Пасля міжнароднага скандалу, кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс даручыў праверыць дзейнасць Academy KidsTV і прыгразіў ёй закрыццём у выпадку грубага парушэння дзеючага латвійскага заканадаўства з боку кіраўніцтва акадэміі. У латвійскім МЗС растлумачылі, што падобныя інтэрв’ю могуць абярнуцца «вельмі непрыемнымі інцыдэнтамі».

Падчас праверак спецслужбы Латвіі выявілі наяўнасць пагрозы нацыянальнай бяспецы ў дзейнасці кіраўніцтва Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV. Ведамства ўстанавіла, што акадэмія функцыянуе без акрэдытацыі і дзяржащных ліцэнзіі, якия патрэбны для адукацыі для легальнай працы з непаўнагадовымі.

Таму ўсіх настаўнікаў, якія працавалі ў адукацыйнай установе, спецслужбы правяраюць па артыкуле «здрада». Маладым людзям, якія ўдзельнічалі ў праекце, нічога не пагражае.

У бліжэйшы час, па выніках праверкі, рыжскія ўлады вырашаць лёс Academy KidsTV, але ўжо вядома, што дамова арэнды прызнана несапраўднай, што робіць немагчымым далейшае навучанне.

vitebskspring.org

В Латвии не утихает скандал вокруг детской ТВ-академии, чьи воспитанники взяли интервью у Лукашенко во время «Славянского базара»

Метки: , , ,
Комментарии: