Мастака з Новалукомлю асудзілі да 2,5 гадоў «хіміі»

Автор:
Опубликовано:
13
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


26 жніўня Сцяпан Хадатовіч прызнаны вінаватым паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэксу ( апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Суддзя Чашніцкага раённага суду Таццяна Заруба прызнала яго вінаватым і асудзіла на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Цяпер прысуд уступіў у законную сілу.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, 23-гадовы Сцяпан Хадатовіч у сакавіку гэтага году «зрабіў экстрэмісцкія надпісы на трубаправодзе Лукомскай ДРЭС», а яшчэ праз два месяцы «нанёс на паверхню артылерыйскай прылады, усталяванай на тэрыторыі вайсковага пахавання ў вёсцы Старыя Лаўкі Чашніцкага раёну, выявы бел-чырвона-белага і сіне-жоўтага сцягоў».

Сцяпан Хадатовіч – карэнны жыхар Новалукомлю, але з 5-га класа вучыўся ў Менску ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. У гады студэнцтва ягоныя мастацкія працы ўдзельнічалі ў выставах у Маскве і Санкт-Пецярбургу, і менавіта ягоны малюнак атрымаў 2 месца на конкурсе да 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі. Скончыўшы вучобу, Сцяпан вярнуўся ў родны горад і пачаў працаваць у Чашніцкім доме рамёстваў – выкладаць дзецям асновы роспісу па гліне. Потым працаваў мастаком на Лукомскай ДРЭС.

Пасля таго, як у траўні хлопца затрымалі за малюнкі сцягоў на старой пушцы, на адным з праўладным тэлеграм-каналаў выйшла «пакаяльнае» відэа з удзелам Сцяпана Хадатовіча. Ягоныя дзеянні адсачылі праз відэакамеры.

vitebskspring.org

Яне Пинчук предъявлено обвинение и назначен ряд экспертиз

Метки: , ,
Комментарии: