Мігрант са Шры-Ланкі памёр на беларуска-літоўскай мяжы, а яго суайчыннікаў адправілі на лячэнне
Гэтая трагедыя адбылася 28 лістапада на ўчастку памежнай заставы «Відзы» Полацкага пагранатрада, што знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Па факце смерці мігранта заведзена крымінальная справа.
Падчас пошукавых мерапрыемстваў у пагранічнай зоне недалёка ад месца выяўлення трупа былі знойдзены яшчэ трое парушальнікаў пагранічнага рэжыму. Са слоў затрыманых яны прыбылі на тэрыторыю Беларусі з далёкай спякотнай Шры-Ланкі, але пацвердзіць сваё грамадзянства мігранты не маглі — у іх не было дакументаў.
Па словах бежанцаў, іх было, разам з загінуўшым мужчынам, чацвёра і яны мелі намер трапіць, праз беларуска-літоўскую мяжу, на тэрыторыю Еўрапейскага саюза. Але, затрыманыя хутчэй за ўсё заблудзіліся і доўга блукалі па беларускіх лясах. Беднае харчаванне і нязвыклыя ўмовы надвор’я прывялі іх да крайняга фізічнага знясілення і абмаражэння ног.
Тым не менш, у нейкі момант яны апынуліся ў Літве, і былі затрыманыя літоўскімі памежнікамі, якія, па словах мігрантаў, збілі іх, а затым выправілі на беларускую тэрыторыю.
Як сцвярджаюць парушальнікі правіла перасячэння мяжы, літоўскія праваахоўнікі запалохвалі іх, нацкоўвалі службовых сабак.
Цалкам магчыма, што мігранты маглі прыдумаць пра нецывілізаваны абыход з боку літоўскіх сілавікоў. Магчыма, яны абгаварылі літоўскіх памежнікаў, каб змякчыць пакаранне за незаконнае знаходжанне ў памежнай зоне, і каб пазбегнуць санкцый за падвойнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
Пасля затрымання злаўмыснікаў, беларускія памежнікі выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля іх агляду медыкі павезлі замежных грамадзян у Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу для ўдакладнення дыягназу і лячэння выяўленых захворванняў.
Следчаму ж камітэту па Віцебскай вобласці яшчэ трэба разабрацца ў гэтай гісторыі і даць дзеянням грамадзянаў Шры-Ланкі прававую ацэнку, піша vitebskspring.org.
В Берлине опровергли информацию о готовности Германии принять мигрантов из Беларуси
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!