Міліцыянты шукаюць аршанскіх актывістаў. Калі знаходзяць, то праводзяць ператрусы

Автор:
Опубликовано:
24
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Пра нечаканы візіт паведаміла ў Фэйсбуку Вольга Верамеенка. Паводле актывісткі, міліцыянты наведаліся на былы адрас яе пражывання і «хацелі паразмаўляць». Ператрусы ў гэтыя дні адбыліся ў некалькіх актывістаў рэгіёну.

«23 лютага трое супрацоўнікаў аршанскіх органаў (дакладна не вядома, якіх, бо прадстаўляцца не ў іхных правілах) наведаліся па маім былым адрасе пражывання ў Воршы, дзе зараз жывуць мая сястра з няпоўнагадовым дзіцём і мой бацька, інвалід 1 групы. Пагаварыць яны са мной хацелі! Цікава, аб чым? Можа ўспомнілі, як я ў 2015 годзе напісала шэсць скаргаў на старшыню выбарчай камісіі, што была ў школе №3? То супакойцеся! Я не збіралася ісці на самазваныя рэферэндумы, нават каб і была ў краіне», — напісала Вольга Верамеенка.

Вольга Верамеенка карэнная аршанка, але ў апошнія гады жыла ў Горадні і была гаспадыняй крамы «Адметнасць », дзе прадаваліся вырабы з нацыянальнай сімволікай. Гаспадыню некалькі разоў затрымлівалі за бел-чырвона-белую расфарбоўку тавараў і вінавацілі ў несанкцыянаваных мітынгах ды пікетаваннях. Вольгу Верамеенку трымалі на «сутках», накладалі штрафы і забаранялі ёй гандляваць таварамі ў нацыянальных колерах, канфіскоўваючы іх цэлымі скрынямі. Урэшце крама «Адметнасць» зачынілася праз бясконцыя падатковыя праверкі. А Вольга Верамеенка цяпер вымушана жыве за межамі Беларусі.

Ператрусы нядаўна адбыліся і ў яшчэ некалькіх актывістаў рэгіёну, паведамляе orsha.eu. У прыватнасці, ператрус «прайшоў у 73-гадовай жанчыны з АГП. У яе забралі тэлефон і іншае абсталяванне, але не арыштоўвалі», гаворыцца на сайце. Жанчына апасаецца за сваіх блізкіх, таму прасіла не называць ейнае імя і прозвішча.

vitebskspring.org

Барыс Хамайда: «Рэферэндум» наконт зменаў у Канстытуцыю нелегітымны

Метки: ,
Комментарии: