Міліцыянты затрымалі Барыса Хамайду, але не змаглі давесці, што ён ладзіў пікет

Автор:
Опубликовано:
27
Апрель
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Чатыры гадзіны самы вядомы віцебскі апазіцыянер быў вымушаны правесці ў аддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну. Яго затрымалі каля «сіняга дому» нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне, аднак ніякіх атрыбутаў «пікету» пры ім не было – толькі беларускамоўныя кнігі, якія ён распаўсюджвае на працягу апошніх месяцаў. У выніку спадара Хамайду адпусцілі без пратаколу, але з папярэджаннем, што наступнае затрыманне можа скончыцца для яго крымінальнай справай.

Пра тое, што распаўсюджваць беларускую літаратуру – гэта тое самае, што пікетаваць, актывісту спрабаваў давесці старшы лейтэнант па прозвішчы Шушкевіч. Аднак пагадзіцца з гэтым немагчыма, кажа Барыс Хамайда:

«Ён мне сказаў, што раз няма дазволу з выканкаму на распаўсюд кніжак, то гэта ўжо пікет. Не, кажу, вы пакажыце мне, дзе такое напісана, што я ў Беларусі не маю права раздаваць беларусам кнігі на беларускай мове! «Раз я кажу, значыць, так яно і ёсць», – заявіў міліцыянт. Ну ўжо не! Раз няма такога закону, то і прэтэнзій да мяне не можа быць. Я так і сказаў, але ж разумею: у нас жа «не да законаў». І ўжо быў гатовы, што мяне павязуць у СІЗА, бо сказалі скласці асабістыя рэчы ў сейф. Аднак праз 4 гадзіны нешта ў намерах міліцыянтаў змянілася, і мяне адпусцілі, нават без пратаколу».

Міліцыянт сказаў актывісту, што чарговае затрыманне за адміністрацыйнае правапарушэнне – калі яно стане трэцім на працягу апошняга году – скончыцца для яго ўжо крымінальнай справай. Барыс Хамайда падкрэслівае, што распаўсюд кніжак не можа лічыцца несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, бо ў гэтым няма прыкметаў пікетавання. Усе ранейшыя атрыбуты, да якіх міліцыя мела прэтэнзіі, – бел-чырвона-белы парасон, вышываная малітва, стужкі, паштоўкі – яшчэ год таму ў яго канфіскавалі. Апошняе, што заставалася – гэта жоўта-блакітная стужка, на якую раней супрацоўнікі міліцыі не звярталі ўвагі. Аднак у сакавіку менавіта праз гэтую стужку Барыс Хамайда трапіў пад суд. Яго звінавацілі ў пікетаванні на знак салідарнасці з Украінай і пакаралі арыштам на 20 сутак.

vitebskspring.org

Высветлілася, за што асудзілі Барыса Хамайду: за жоўта-блакітную стужку

Метки: , ,
Комментарии: