Мінінфарм заблакаваў сайт «Народныя навіны Віцебска»

Автор:
Опубликовано:
3
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Пры спробе зайсці на сайт «Народныя навіны Віцебска» з Беларусі з’яўляецца паведамленне аб тым, што доступ да іх абмежаваны «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі». Прычына блакавання не ўдакладняецца. У падобным стане апынуўся і сайт віцебскі праваабарончы сайт «Віцебская вясна».

Першыя скаргі на доступ да сайту «Народныя навіны Віцебска» з’явіліся 29 кастрычніка ад карыстальнікаў «Белтэлекаму». З часам паведамленне аб блакіроўцы ад Мінінфарма з’явілася і на іншых аператарах.

«У жніўні 2020 года Мініформ заблакаваў адзін з нашых паддаменаў — news.vitebsk.сc. Зараз, па ўсёй верагоднасці, заблакавалі ўсе існыя паддамены і асноўны дамен vitebsk.сc», — распавёў БелаПАН галоўны рэдактар ​​«Народных навін Віцебска» Сяргей Серабро.

Падобнае блакаванне з боку Міністэрства інфармацыі зазнаў і рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская вясна».

Чытаць навіны Віцебшчыны можна з гэтых і іншых заблакаваных недзяржаўных рэсурсаў толькі пасля ўстаноўкі на гаджэтах VPN-праграм, піша vitebskspring.org.

«Белсат» признали в Беларуси «экстремистским формированием»

 

Метки: , , ,
Комментарии: