Мірсалімава прапануе размясціць на білбордах «российских героев СВО» замест надпісаў па-беларуску

Автор:
Опубликовано:
30
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Віцебская апалагетка «русского мира» Эльвіра Мірсалімава лічыць, што беларусаў трэба прыцягваць да вайны ва Ўкраіне «у аблегчаным варыянце». Заявіўшы, што расейскае кіраўніцтва, напэўна, мае свае рэзоны, калі не патрабуе непасрэднага ўдзелу Беларусі ў так званай «СВО» — «Специальной военной операции», яна прапануе мясцовым чыноўнікам ўсё ж такі арганізаваць пэўныя захады, «каб беларускае грамадства не скатвалася ў антырасейскую рыторыку». Ідэя размясціць на білбордах партрэты расейскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Ўкраіне, «замест бясконцых бела-чырвоных арнаментаў і надпісаў «Мама =мова» далёка не адзіная. Але чым далей сягаюць фантазіі Мірсалімавай, тым больш смешна выглядаюць яе спробы прасоўваць «русский мир» у Віцебску.

Паказальна, што ўсе падобныя пасажы Эльвіра Мірсалімава размяшчае ў якасці «праграмных артыкулаў» на Фэйсбуку і ў Telegram. Бо інтэрнэт-выданне «Политринг», дзе ё раней ахвотна давалі слова, відавочна не атрымала фінансавай падтрымкі і скончыла сваё існаванне. Таму прыхільніцы «русского мира» даводзіцца займацца ўласнай «раскруткай» дзеля прыцягнення чытачоў. І ў гэтым яна гатовая пайсці на многае – нават зладзіць публічнае абмеркаванне сваёй знешнасці з абяцаннямі схуднець, бо дзяржаўнае тэлебачанне выкарыстоўвае відэазапісы мерапрыемстваў з яе ўдзелам і «усяляк тыражуе неэстэтычную выяву».

Варта заўважыць, што выказванні Эльвіры Мірсалімавай, якую калісьці лічылі сур“ёзнай апаненткай беларускіх дэмакратычных сілаў, цяпер успрымаюцца нават шэраговымі віцяблянамі хутчэй як выбрыкі калі не гарадской вар’яткі, то занадта экзальтаванай асобы, якая спрабуе прыцягнуць да сябе ўвагу. Аднак дзіўна, што ўвагі на выпады ў свой адрас не звяртаюць ні дзяржаўныя службоўцы, ні міліцыянты – хаця Мірсалімава ўжо даўно «навыказвалася» на сваіх старонках не тое што на адміністратыўную – на крымінальную справу, і не на адну. Але «за здраду дзяржаве», за абразы дзяржаўных служачых і асабіста Лукашэнкі у Беларусі караюць толькі людзей з прабеларускай пазіцыяй, а з прарасейскай не чапаюць.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/elvira-mirsalimava-pryjshla-na-parad-9-tra-nya-z-vyalikaj-z-na-vopratcy/

Метки: , ,
Комментарии: