МЗС выклікаў пасла Швецыі па справе ўдзельнікаў пратэстаў з Віцебска

Автор:
Опубликовано:
12
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Витебск Политика


11 ліпеня у МЗС Беларусі выклікалі амбасадарку Швецыі ў Беларусі Крысціну Юханесан. Шведскаму боку быў заяўлены пратэст у сувязі з перахоўваннем і зробленым нібыта з удзелам супрацоўнікаў амбасады ў Мінску патаемным вывазам Віталя і Уладзіслава Кузнечыкаў, паведамляе прэс-служба МЗС.

Крысціне Юханесан уручылі ноту МЗС, у якой адзначаецца, што Кузнечыкі знаходзяцца ў вышуку і абвінавачваюцца ва ўчыненні грамадска небяспечных дзеянняў, якія цягнуць адказнасць у адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам.

З улікам «названых недружалюбных крокаў афіцыйнага Стакгольма кіраўніку амбасады Швецыі даведзены прынятыя беларускім бокам меры ў дачыненні да амбасады і яго супрацоўнікаў», паведамляе прэс-служба МЗС.

Жыхары Віцебска Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі, бацька і сын, у 2020 годзе ўдзельнічалі ў пратэстах. Ратуючыся ад пагоні сілавікоў, яны праз плот пералезлі на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва і паўтара года заставаліся ў амбасадзе. Месяц таму стала вядома, што ім удалося выбрацца з Беларусі і яны цяпер у Латвіі.

vitebskspring.org

Кузнечыкі пра сюжэт на БТ пра іх уцёкі: Смяяліся некалькі разоў

Метки: ,
Комментарии: