На 15 сутак за краты кінулі гаспадара БЧБ-хаты Анатоля Каханчыка

Автор:
Опубликовано:
21
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


19 лістапада ў Полацкім раёне быў затрыманы гаспадар памаляванай у бел-чырвона-белыя колеры хаты Анатоль Каханчык. У той жа дзень яго судзілі, прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі (арт. 19.11 КаАП) і пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамілі праваабаронцы ПЦ «Вясна».

«Нешта там перапосціў у траўні ці ў чэрвені, з Белсату і з Tut.by. Раней жа яны не былі забароненыя!» – каментаваў на пачатку лістапада Анатоль Каханчык інфармацыю пра тое, што на пошце яго чакае судовая пастанова.

10 лістапада на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Каханчык паведамляў, што некалькі дзён таму ў вёску прыязджалі «па заяве прэдседацеля» супрацоўнікі СК і апытвалі ўсіх суседзяў. Пыталіся, дзе можа хавацца гаспадар БЧБ-хаты.

Чырвоную паласу на яго доме замазалі карычневай фарбай.

Нагадаем, у лютым 2021 году Анатоля Каханчыка пакаралі арыштам на 7 сутак за парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (на той момант – арт. 23.34 КаАП), піша vitebskspring.org.

Барыс Хамайда: «Мо прынялі мяне за сірыйца ці курда, але ж я ў Віцебску нарадзіўся»

Метки: , ,
Комментарии: