На 2900 рублёў аштрафавалі віцяблянку за графіці «3%» на «Табакерцы»

Автор:
Опубликовано:
19
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


19 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску абвесціў вырак у справе 21-гадовай віцяблянкі Александрыны Міхаложынай, абвінавачанай паводле арт. 341 КК. За псаванне маёмасці і «дэструктыўны» надпіс «3%» на шапіку «Табакерка», які належыць «Віцебск-тытунь» СЗАТ «Энерга-оіл», суд пакараў Міхаложыну штрафам у памеры 100 базавых велічынь і, такім чынам, цалкам задаволіў патрабаванне пракуратуры.

Са згоды бакоў суддзя Наталля Карабліна агучыла толькі выніковую частку прысуду. За псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства паводле арт. 341 КК суд прызначыў Александрыне Міхаложынай пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў (2900 рублёў).

Меру стрымання да набыцця прысудам законнай моцы суд пакінуў ранейшую – падпіска аб нявыездзе. Абмежаванне права на выезд з Рэспублікі Беларусь суд пастанавіў адмяніць таксама пасля набыцця прысудам законнай моцы.

Аптычныя дыскі, носьбіты інфармацыі, як рэчавыя доказы, вырашана пакінуць пры крымінальнай справе цягам усяго тэрміну захоўвання. Саскробы чырвонай фарбы і БЧБ-палотнішча суддзя пастанавіла знішчыць. Арышт, накладзены на маёмасць Міхаложанай, не адменены.

Тэрмін для добраахвотнай аплаты штрафу – два месяцы пасля набыцця прысудам законнай моцы. Суддзя Карабліна папярэдзіла Міхаложыну, што ў выпадку злоснага ўхілення ад выканання пакарання, штраф можа быць заменены на арышт або абмежаванне волі.

Падчас судовага следства Міхаложына папярэджвала суд, што пасля выплаты двух крэдытаў з яе заробку на жыццё застаецца толькі 150-200 рублёў. Таксама сцвярджала, што ёй дапамагаюць фінансава бацька і бабуля, піша vitebskspring.org.

У Віцебску зноў судзілі за Пагоню на машыне. Прысуд: 10 сутак арышту

Метки: , ,
Комментарии: