На 3 гады “хіміі” асуджаны жыхар Полацка за абразы супрацоўнікаў міліцыі

Автор:
Опубликовано:
17
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Такі прысуд вынесла суддзя cуда Полацка і Полацкага раёна Раіса Штуро 13 ліпеня Ігару Іванову, які абвінавачваўся ў абразе супрацоўнікаў міліцыі і Дэпартамента выканання пакаранняў у межах артыкула 369 Крымінальнага кодэкса. Таксама суд задаволіў патрабаванні чатырох пацярпелых у кампенсацыі маральнай шкоды ў памерах 1 000 рублёў кожнаму.

Па матэрыялах абвінавачання, Ігар 8 верасня 2021 года ў глабальнай сетцы інтэрнет у тэлеграм-чаце “Шалтай-Балтай” размясціў абразлівыя каментары ў адрас першага намесніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Ён жа 27 верасня ў іншых каналах абразіў некалькі супрацоўнікаў міліцыі, размясціўшы фотаздымкі з ненарматыўнымі надпісамі.

Пад час судовага следства высветлілася, што 7 чэрвеня 2022 года, судом Полацка і Полацкага раёна, за абразу прадстаўнікоў улады, абвінавачаны быў асуджаны на два з паловай гады хатняй “хіміі”. Справу тады разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі.

Ігар Іваноў у судзе прызнаў сваю віну, патлумачыў, што зрабіў гэта на эмоцыях, паддаўшымся агульнаму настрою ўдзельнікаў чату.

Пацярпелыя на суд не з’явіліся, у судзе зачыталі іх паказанні на этапе следства. Яны вылучылі таксама матэрыяльныя прэтэнзіі маральнай шкоды.

Абвінавачанне запрасіла для Іванова абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, улічваючы папярэдні прысуд.

Суд пастанавіў прызнаць Іванова вінаватым і пакараў яго трымя гадамі “хіміі” і штрафу ў памеры 2 880 рублёў (недаплочаная сума па першаму прысуду).

vitebskspring.org

2 гады калоніі прысудзілі жыхарцы Докшыц «за фінансаванне пратэстнай дзейнасці»

Метки: , ,
Комментарии: