На Аршаншчыне па выніках 2022 года колькасць зарэгістраваных наркаманаў знізілася на 12%

Автор:
Опубликовано:
26
Март
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область


Улады прыдумалі, на іх погляд, новую эфектыўную форму прафілактыкі наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі. Гэта-разгортванне шырокай сеткі ваенна-патрыятычныя клубаў, дзе былых нарказалежных навучаць валодаць стралковай зброяй і элементам рукапашнага баю. Такая ідэя прагучала на адкрытым пасяджэнні Аршанскага райвыканкама з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, пад час якога абмяркоўваліся меры па барацьбе са злачыннасцю ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў і прафілактыцы распаўсюджвання наркаманіі.

На тэрыторыі Аршанскага раёна ў 2022 годзе было выяўлена 49 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, з якіх 5 здзейснены падлеткамі. З незаконнага абароту канфіскавана больш за 6 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, зарэгістравана 2 факты несмяротнага атручвання псіхаактыўнымі рэчывамі.

У раёне сёння на ўліках знаходзіцца 108 нарказалежных асоб (у 2021 годзе іх было 123), з якіх больш за палову 73 на дыспансерным уліку і маюць сіндром залежнасці ад спажывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Астатнія 35 стаяць на ўліку па прыкмеце допуску іх немедыцынскага спажывання.

У параўнанні з 2021 годам колькасць асоб, зарэгістраваных у наркалагічным кабінеце з нагоды ўжывання наркотыкаў, знізілася на 12 %.

У Аршанскім наркалагічным кабінеце з 73 асоб, якія стаяць на дыспансерным уліку, 17 пацыентаў праходзяць прымусовае лячэнне і назіранне па рашэнні суда.

У выпадку ўхілення ад назірання высылаюцца адносіны ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю УУС аб няяўцы грамадзян, якія ў наступным дастаўляюцца на агляд, праваахоўныя органы праводзяць з імі дадатковую прафілактычную працу па праходжанні прымусовага лячэння і назірання.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/zhenshhina-iskala-v-parke-vitebska-narkotiki-i-zamerzla-nasmert/

Метки: ,
Комментарии: