Навапалачанін Данііл Раманаў трапіў на «хімію» за за абразу Дзмітрыя Балабы
Уночы з 16 на 17 лістапада 2020-га году хлопец напісаў каментар пад фотаздымкам камандзіра АМАП Мінгарвыканкаму Дзмітрыя Балабы. Змест каментара быў расцэнены як абражальны, і 18 траўня ў судзе Наваполацку Данііл Раманаў быў асуджаны за абразе прадстаўніка ўлады (паводле арт. 369 Крымінальнага Кодэксу).
Суддзя Віталь Лапко пакараў падсуднага абмежаваннем волі на паўтара гады, і цяпер Раманаў адбывае пакаранне ў менскай ПУАТ- 55. Таксама суд абавязаў яго выплаціць камандзіру АМАП Балабу 1 500 беларускіх рублёў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.
Крымінальную справу супраць жыхара Наваполацку распачалі праз год пасля з’яўлення каментара – 16 лістапада 2021-га году былі праведзеныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, падчас якіх вывучаўся акаўнт і профіль, з якога быў напісаны каментар. 16 сакавіка 2022 –га году было вызначана, што акаўнт належыць Даніілу Раманаву. Высветлілася, што ён з’яўляецца ўдзельнікам і некалькіх Telegram-супольнасцяў, у тым ліку прызнаных экстрэмісцкімі».
На этапе следства Данііл Раманаў прызнаў, што каментар пра Балабу напісаў ён, і суд расцаніў ягонае прызнанне як акалічнасць, якая магла б паспрыяць змякчэнню пакарання. Аднак гэтага не адбылося, бо суд улічыў, што раней Данііл Раманаў быў асуджаны паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Таму суддзя Лапко вырашыў, што пакаранне павінна быць звязана з кантролем ва ўмовах папраўчай установы. 11 дзён таму хлопца накіравалі адбываць паўтара гады «хіміі» у Менск, у ПУАТ- 55.
Суд накіраваў справу полацкай журналісткай Цінай Палынскай на дапрацоўку
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!