Наваполацкага актывіста Андрэя Галавырына асудзілі пяты раз запар
Наваполацкага актывіста Андрэя Галавырына асудзілі пяты раз запар. Ён правядзе ў няволі 75 сутак.
Учора пасля 60 сутак за кратамі на волю не выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын — на яго склалі новы пратакол. Сёння над ім адбыўся чарговы суд. Суддзя Зінаіда Балаболава пакарала яго 15-сутачным арыштам.
Нагадаем, Андрэя затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Пасля гэтага над ім прайшлі чатыры суды за падпіску і рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў (арт. 19.11 КаАП) і кожны раз суддзя Балаболава арыштоўвала актывіста на 15 сутак. Агулам Андрэя будуць утрымліваць за кратамі мінімум 75 сутак.
Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз, піша Праваабарончы цэнтр «Вясна».
У Андрэя Галавырына падчас арышту здарыўся гіпертанічны крыз
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!