Наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын выйшаў на волю пасля 75 сутак у ізалятары

Автор:
Опубликовано:
8
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


У канцы жніўня пасля 75 сутак за кратамі на волю выйшаў наваполацкі актывіст Андрэй Галавырын.

Нагадаем, яго затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Пасля гэтага яго судзілі пяць разоў запар за падпіску і рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў (арт. 19.11 КаАП) і кожны раз суддзя Зінаіда Балаболава арыштоўвала актывіста на 15 сутак.

Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз, піша тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Наваполацкага актывіста Андрэя Галавырына асудзілі пяты раз запар

Метки: , ,
Комментарии: