Наваполацкія ўлады пакаралі арыштам мясцовага жыхара за расклейку антываенных улётак з выявай Пуціна
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 ліпеня за праведзены без дазволу ўладаў пікет пастанавіла арыштаваць на 15 сутак механіка ўстаноўкі ААТ «Нафтан» Іллю Двойрына. Аднак у судовае паседжанне мужчына не з’явіўся, завочна віну прызнаў, хадайнічаў аб разглядзе адміністрацыйнай справы ў яго адсутнасць.
У судзе быў агучаны змест пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзены ў мясцовым аддзяленні ў міліцыі, у якім «правапарушальнік» распавёў пра тое, што ён увесну 2023 года вырабіў улёткі з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і тэкстам антываеннага характару, і 16 траўня расклеіў іх на прыпынку грамадскага транспарту ў Наваполацку.
Тым самым, на думку суддзі Балаболавай, Ілля, без адпаведнага дазволу Наваполацкага гарвыканкама, правёў «несанкцыянаванае пікетаванне, выказваючы грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы, шляхам размяшчэння ўлёткі з выявай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Пуціна У.У. і тэкстам на палітычную тэматыку».
Таму, суддзя на падставе ч.1 арт.24.23 КаАП падвергла Двойрына да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе арышту тэрмінам на пятнаццаць сутак, і тэрмін адбыцця арышту трэба будзе вылічваць з даты яго фактычнага затрымання.
https://vkurier.news/za-raspa-syud-ekstremizmu-lady-pakarali-gramadskimi-pracami-lepshaga-praca-nika-transpartu/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!