Падчас «Славянскага базара» Мезенцаў прапанаваў стварыць новыя маральныя каштоўнасці для жыхароў Расеі і Беларусі
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, выступаючы на «круглым стале» пад назвай «Союзное государство – общая духовность и пространство возможностей», падкрэсліваў неаходнасць таго, каб каштоўнасці ў расейцаў і беларусаў абавязкова былі агульныя. Яго падтрымаў і міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, заявіўшы, што трэба часцей звяртацца да «духоўнага гена». І нават згадаў пра нейкую адмысловую цывілізацыю, якая складаецца з жыхароў двух краін, і што яна «куды старэйшая за амерыканскую».
Калі на зважаць на блытаніну ў антрапалагічных і сацыяльных тэрмінаў, на «круглым стале» вялося пра ідэалагічныя рэчы. Паводле Дзмітрыя Мезенцава, у 1990-я гады беларусы і расейцы ўспрынялі як каштоўнасныя арыенціры памкненне да камфорту, павагу да прыватнай уласнасці і права. Цяпер, на яго думку, трэба акцэнтаваць увагу на гісторыю развіцця дзяржавы і выкананне грамадзянскага абавязку. Бо ў гэтых накірунках ён бачыць недапрацоўкі.
Увогуле фестываль «Славянскі базар у Віцебску» ужо даўно ператварыўся з музычнага свята ў палітызаванае мерапрыемства, дзе прадстаўнікі Саюзнай дзяржавы ўпарта схіляюць Беларусь у расейскі бок. Што праўда, прадстаўнікі дзяржаўных беларускіх уладаў ужо даўно гатовы і «схіляцца» і «нахіляцца»: намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч, прыкладам, заявіў, што без расейскіх артыстаў рэжысераў і мастакоў, а таксама журналістаў, фестываль увогуле б не адбыўся.
На «Славянскім базары» быў заўважаны і прыклад відавочнай «інтэграцыі». Па даўняй традыцыі, свае рэгіёны на фэсце прадстаўляюць так званыя раённыя «падворкі». Сёлета «падворак» памежнага Гарадоцкага раёну быў супольны з Усвяцкім раёнам Пскоўшчыны. Удзельнікі дэманстравалі і сяброўскія сувязі, і агульнае мінулае беларуска-расейскага памежжа.
https://vkurier.news/torzhestvennaya-ceremoniya-otkrytiya-slavyanskogo-bazara-v-vitebske-zavershilas-fejerverkom/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!