Палітвязня асудзілі да 4,5 гадоў калоніі за стварэнне закрытага дваровага тэлеграм-чата
У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова. Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў.
36-гадовага жыхара Віцебска Паўла затрымалі 20 верасня мінулага года. Да гэтага часу мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА №2 у Віцебску. Даведацца падрабязнасці справы палітвязня амаль немагчыма: адвакат і жонка знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, а суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што падчас следчых дзеянняў у тэлефоне Паўла знайшлі закрыты дваровы тэлеграм-чат, у якім знаходзіліся ўсяго тры чалавекі. У адным са сваіх паведамленняў мужчына зрабіў рэпост відэа, якое было прызнанае экстрэмісцкім, але ўжо пасля яго затрымання.
У выніку, мужчыну асудзілі па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса.
У Віцебску пройдзе патаемны суд над палітвязнем Паўлам Сакаловым
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!