Палітвязня блогера Дзмітрыя Цімафеева пераводзяць з «хіміі» ў калонію

Автор:
Опубликовано:
20
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Судзе Чыгуначнага раёна Віцебска 16 лістапада разглядзеў справу аб змене пакарання палітзняволенаму блогеру Дзмітрыю Цімафееву на больш жорсткае і пастанавіў перавесці палітвязня з папраўчай установы адкрытага тыпу ў папраўчую калонію тэрмінам на 3,5 месяцы. 51-гадовага баранавіцкага блогера Дзмітрыя Цімафеева 17 лютага 2021 года асудзілі да двух гадоў «хіміі» за абразу начальніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарвыканкама Віталя Паддубскага.

Цімафеева накіравалі адбываць у віцебскую ПУАТ-9 ад 17 чэрвеня 2021 года. На чацвёрты дзень знаходжання ва ўстанове Дзмітрыя паставілі адразу на два прафулікі: «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці» і «схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».

Таксама Дзмітрыю была выдана забарона на выхад з ПУАТ, таму ён самастойна не мог нават наведваць краму і вымушан быў або прасіць людзей, каб яны купілі прадукты, або рабіць «дастаўку» з крамы. З чэрвеня гэтага года Дзмітрыя ўтрымлівалі ў ШІЗА мінімум 73 дні, 60 з якіх амаль бесперапынна. Штрафны ізалятар знаходзіцца ў ІЧУ г. Гарадок.

Дзмітрый на судзе выказаў меркаванне, што адміністрацыя калоніі вельмі прадузята да яго ставіцца, таму бесперапынна выпісваюць спагнанні і рознымі спосабамі ціснуць на яго.

Але суддзя Алена Грэбянчук не паверыла довадам палітвязня і прыняла рашэнне аб узмацненні Дзмітрыю Цімафееву пакарання і змяніў абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ на пазбаўленне волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры с паловай месяцы.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/u-vicebsku-na-kiro-cu-zhyvemabilya-zavyali-kryminalnuyu-spravu/

Метки: ,
Комментарии: